15 траўня ў бібліятэцы Цёткі мае адбыцца вечарына «Творчаму роду няма пераводу». Сям’я як творчасьць – найбольш цікавая праява жыцьця. Творчасьць у сям’і – найбольш складаная праява сям’і. Вас чакае шматабяцальная сустрэча:

Жонка Галіна Дубянецкая і муж Сяргей Сыс,
Муж Яраш Малішэўскі і жонка Аксана Спрынчан,
Жонка Людміла Рублеўская і муж Віктар Шніп,
Муж Максім Клімковіч і жонка Ірына Клімковіч,
Брат Вадзім Клімовіч і сястра Наталя Клімовіч,
Сёстры Яня Шаляговіч і Хрысьціна Шаляговіч,
дзед і бацька Міхась Шавыркін, дачка і маці Міраслава Навіш, дачка і ўнучка Вальжына Прохарава.

У антракце адбудзецца адкрыцьцё выставы сям’і Алены Масла – творчыя працы мужа Сяргея, сына Кастуся і дачкі Хрысьціны Пержуковых. А таксама прэзентацыя абрадавых лялек, жыцьцё якіх цесна зьвязанае з жыцьцём сям’і. У канцы вечарыны госьці будуць адораныя каменьчыкамі Удзячнасьці.

Вядоўцы – жонка Яраша Малішэўскага і брат Наталі Клімовіч.

А 18 гадзіне на Талбухіна 12А вас чакае вольны ўваход і цёплая сямейная атмасфера. Вы зможаце набыць кнігі выступоўцаў і атрымаць сямейныя аўтографы.

Увага! У бібліятэку Цёткі могуць прыходзіць і дзядзькі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0