Сёння генеральны менеджэр «Дынама» Шон Сімпсан завяршыў перамовы з галкіперам хакейнай зборнай Беларусі Андрэем Мезіным пра заключэнне кантракту.
Яны скончыліся падпісаннем пагаднення на год.
Генеральны дырэктар сталічнага клуба Аляксандр Белы так пракаментаваў падзею:
‑ Мы вельмі задаволеныя. Мала таго, што ўпершыню ў гісторыі варатар зборнай Беларусі прызнаны дырэктаратам чэмпіянату свету найлепшым у сваім амплуа, ён яшчэ і ўзмоцніць шэрагі беларускага клуба.