Тое, што выконвае чарговы ўлюбёнец Пугачовай, можна назваць няўмелым гламурным блюзам з рэзкім пахам піцерскіх закануркаў.

Гэта калі хочацца спяваць трывіяльныя словы пад банальныя акорды, а душэўнасці і ўмеласці не стае.

Парасткі адэквату прабіваюцца, як у ціхамірнай баладцы Babylon‑блюз, калі хочацца даць веры прынамсі вакальнай харызме, ці ў «Она танцует стрип», дзе намацваецца стылёвасць.

Але канчатковы дыягназ дапамагаюць паставіць трэкі «Мая Белараша» і «Мая Белараша» (АНТ‑версія) — крэольская альтэрнатыва «Я нарадзіўся тут».
Пэўна, невылечна хвораму на правінцыяналізм Івану Вабішчэвічу ўсё жыццё наканавана ездзіць цягніком «Піцер‑Брэст» (як ён пра гэта пяе).

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0