У сталіцы Бэльгіі скончылася паседжаньне круглага стала пра становішча ў Беларусі. Яго правяла кіраўніца спэцыяльнай рабочай групы ў справах Беларусі Парляменцкай асамблеі АБСЭ Ўта Цапф.

Першы сакратар ЦК Партыі камуністаў (Беларускай) Сяргей Калякін назваў у інтэрвію нашаму радыё дэбаты «скамечанымі». Ён лічыць, што гэта адбылося з-за паводзінаў афіцыйнай дэлегацыі Нацыянальнага сходу. Паводле прадстаўніка апазыцыі, беларускія дэпутаты на пачатку дыскусіі заявілі пар тое, што яны сьпяшаюцца на іншую сустрэчу. І гэта прывяло да пэўнага сумбуру. Прынамсі, Сяргей Калякін з-за абмежаванасьці часу так і не атрымаў магчымасьці выказаць свае меркаваньні.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0