«Манчэстэр Юнайтэд» – 18-разовым Англіі, «Інтэр» стаў 17-разовым чэмпіёнам Італіі.
Міланскі «Інтэр» учора не гуляў. Залатыя медалі прынеслі іх землякі з «Мілана», якія ў суботу прайгралі «Удынезе» (1:2), і за два туры да канца чэмпіянату іх адставанне ад першага месца складае сем балаў.
Гэта 17-ае чэмпіёнства ў гісторыі «Інтэра», чацвертае запар і першае пад кіраўніцтвам Жазэ Маўрынью.
«Манчэстэр Юнайтэд» у суботу заваяваў 18-ае чэмпіёнства, зраўняўшыся па колькасці тытулаў з «Ліверпулем». Учора «Манюнайтэд» згуляў на Олд Трафард унічыю з «Арсеналам» (0:0), набраў 87 балаў і стаў недасягальны для «Ліверпуля» (у якога 80 балаў і дзве гульні ў запасе).
Гэта трэцяе запар чэмпіёнства МЮ (2007, 2008, 2009) і адзінаццаты тытул стрыжня клуба Раяна Гігза.
А сэр Алекс Фергюсан заўважыў журналістам: «Калі я прыйшоў у МЮ [1986] я марыў пра адзін чэмпіёнскі тытул. Цяпер у мяне іх 11».
***
«Барселона» таксама ў суботу не гуляла, але стала 19-разовым чэмпіёнам Іспаніі.
Затое ўчора гуляў іх галоўны вораг – мадрыдскі «Рэал», які прайграў «Вільярэалу». І цяпер за два туры да фінішу каралеўскаму клубу не дагнаць «Барсу» (78 балаў супраць 86). Каталонцы, дарэчы, сёння гуляюць з «Мальёркай».
Аляксандр Глеб у 35 матчах у чэмпіянаце Іспаніі згуляў 16. Прычым у пяці выйшаў у стартавым складзе, у 11 выйшаў на замену, правёўшы агулам на полі 487 хвілін.