Пра гэта ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай перамозе ў фінале конкурсу «Еўрабачанне»

У першыя хвіліны прэс-канферэнцыі пераможца «Еўрабачання» Аляксандр Рыбак падзякаваў Беларусі за 12 балаў.

«Дзякуй Беларусі за 12 балаў», – сказаў нарвежскі спявак, паведамляе БЕЛТА.

Сам бы ён прагаласаваў за Ісландыю, а найлепшай назваў песню Святланы Лабады з Украіны.

"Я ўсё ж настойваю на тым, што я ў першую чаргу скрыпач, а потым спявак. Магчыма мне дапамагло тое, што я напісаў песню ўласнага выканання",

цытуе Аляксандра Бі-Бі-Сі.

У найбліжэйшых планах выканаўцы па вяртанні ў Нарвегію – вялікая праца па падрыхтоўцы альбома "Казкі", які ўжо чакаюць ў больш чым двух дзясятках краін.

У пачатку чэрвеня альбом пабачыць свет, а потым Аляксандр адправіцца

на гастролі ў многія краіны, і спачатку ў Беларусь і Расію,
дадае БЕЛТА.

***

Аляксандр Рыбак – ураджэнец Менска – выйграў Еўрабачанне, устанавіўшы рэкорд. Яшчэ ніхто не набіраў 387 балаў, а маладога чалавека паставілі на першае месца 16 краін.

Прэм’ер-міністр Енс Столтэнберг назваў поспех Аляксандра велізарным поспехам для Нарвегіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0