У студзені—красавіку продаж гарэлкі ў Беларусі павялічылася на 4,2%

У студзені—красавіку 2009 года доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту Беларусі склала 12%.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на спажывецкім рынку было рэалізавана алкагольнай прадукцыі і піва на 1 трлн. 439,4 млрд. рублёў.

Продаж гарэлкі павялічылася на 4,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года (да 3 млн. 550,3 тыс. дал).

Яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 49,4% (у мінулым годзе — 47,1%).

Піва прададзена 7 млн. 173,9 тыс. дал, што на 4,8% больш, чым у студзені—красавіку 2008 года. Яго доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 10% (за такі жа перыяд 2008 года — 9,5%).

Лікёра‑гарэлачных вырабаў рэалізавана 378,2 тыс. дал (на 14,3% больш), вінаградных вінаў — 751 тыс. дал (на 5,2% менш), пладовых вінаў — 4 млн. 796,8 тыс. дал (на 9,6% менш). Пладовыя віны занялі 30% у аб’ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—красавіку 2008 года — 33%).

Каньяку і брэндзі прададзена 70,6 тыс. дал (на 13,4% менш), пеністых вінаў і шампанскага — 324,1 тыс. дал (на 1,7% больш), слабаалкагольных напояў — 410,6 тыс. дал (на 4,8% больш).

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0