Міністр абароны Леанід Мальцаў даў дазвол на тое, каб маладафронтавец Іван Шыла здаў неабходны для атрымання атэстату экзамен па англійскай мове.
З падобнай просьбай да міністра звярталіся паплечнікі Івана з «МФ».

«Камандаваннем 29 зенітнай‑ракетнай брыгады прынятае рашэнне, у парадку выключэння, прадставіць магчымасць Шыла І.У. здаць экзамен па замежнай мове у сярэдняй школе №1 г. Лепеля 9 чэрвеня 2009 году», — паведамляецца ў адказе Мальцава.

Нагадаем, што Івана Шылу выключылі з салігорскай СШ №3 у мінулым чэрвені. Хлопцу не далі здаць апошні экзамен па англійскай мове. Як толькі Івану споўнілася 18 гадоў, яго прызвалі на тэрміновую службу, якую ён праходзіць у вёсцы Межыца, што пад Лепелем.

Міністэрства адукацыі згадзілася, каб Шыла здаў апошні іспыт, але заўпарціліся ў частцы. Давялося звяртацца асабіста да Мальцава, які і пайшоў насустрач салдату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?