У Калінкавічах (Гомельская вобласць) цягніком траўмаваныя 17‑гадовая дзяўчына, вучаніца мясцовай школы, і 19‑гадовы хлопец.

Як паведамілі БелаПАН у Калінкавіцкім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце, у ноч з 16 на 17 траўня, пасля апоўначы, маладыя людзі пераходзілі чыгуначныя пуці ў неўстаноўленым месцы. Машыніст састава прымяніў экстранае тармажэнне, але наезду пазбегнуць не ўдалося.

У выніку наезду дзяўчына страціла левую кісць, хлопец — левую ступню нагі. Цяпер маладыя людзі знаходзяцца ў бальніцы.

Паводле папярэдніх звестак, яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0