Першы дзень чарговага працоўнага тыдня пачаўся з панікі на ўнутраным валютным рынку. Беларускія банкі, як дзяржаўныя, так і камерцыйныя, адмовіліся прымаць у сваіх кліентаў заяўкі на куплю замежнай валюты для аплаты імпартных кантрактаў.

Прычым, прамова не ідзе аб авансавых плацяжах. Асобныя дзяржаўныя банкі адпраўляюць сваіх кліентаў да мясцовых уладаў або ў Міністэрства прамысловасці для ўзгаднення заявак на куплю валюты.

У банкаўскіх кругах пацвердзілі, што чуткі паўсталі не на пустым месцы. Паводле іх словаў, сёння раніцай Нацбанк РБ, спасылаючыся на закрытую пастанову Саўміну і НБ РБ №388 ад 30 сакавіка 2009 году, не зарэгістраваную ў Нацыянальным рэестры прававых дакументаў, вусна забараніў продаж валюты на БВФБ да 1 чэрвеня, за выключэннем аплаты медпрэпаратаў.

Банкам рэкамендавана задавальняць заяўкі кліентаў на пазабіржавым рынку. Рэакцыя рынка была імгненнай – курс на міжбанку сышоў на ўзровень курсу НБРБ +4%, аднак банкірам нагадалі аб існаванні іншай рэкамендацыі Нацбанку – курс на пазабіржавым рынку не павінен перавышаць узровень «афіцыйны курс НБРБ + 2%», паведамляе afn.by.

Сітуацыя нагадвае лёгкую паніку і ўсе чакаюць нейкага ліста Нацбанку з тлумачэннем далейшай палітыкі курсаўтварэння ва ўмовах лёгкай панікі на рынку.

Атрымала распаўюджанне заява намесніка міністра фінансаў Пятра Жабка пра тое, што беларускі ўрад не бачыць патрэбы ў далейшым замежным надзвычайным фінансаванні для пераадолення эканамічнага крызісу, пакуль попыт на еўрапейскім і расійскім рынках застаецца стабільным.

Калі адміністрацыя Лукашэнкі пойдзе на множнасць валютных курсаў — а абмежаванне продажу валюты на БВФБ вядзе менавіта да гэтага — тады адбудзецца сукрытае падзенне курсу рубля, як у канцы 90-х, і праз гэта знізіцца імпарт. У гэтым выпадку краіна сапраўды зможа абысціся без дадатковых крэдытаў. У адваротным выпадку, пры цяперашніх аб’ёмах экспарту і імпарту, цяжка сабе ўявіць, як урад сточыць канцы з канцамі без дадатковых запазычванняў.

Прэс-сакратар — начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Анатоль Драздоў заверыў, што Нацбанк новых абмежаванняў на куплю валюты не ўводзіў: «Ніякіх пастановаў па прычыне абмежаванняў продажу валюты на біржы ці пазабіржавым рынку Нацыянальны банк не прымаў. Лістоў падобнага зместу галоўны банк краіны банкам таксама не рассылаў», — падкрэсліў Драздоў. Тым не менш, сёння аб'ём таргоў на БВФБ аказаўся незвычайна малы: было прададзена ўсяго 8 млн даляраў, што менш за звычайны для панядзелка аб'ём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?