Беларускамоўны журналіст і літаратар Віталь Воранаў, які большую частку жыцьця пражыў на Захадзе, не разумее тую гістэрыю, што разгортваецца ў Беларусі штогод з нагоды правядзеньня конкурсу «Эўравізія».

У эўрапейскай прасторы конкурсам цікавяцца вузкія масы абмежаваных слухачоў, але ні ў адной сапраўды эўрапейскай дзяржаве справа ня ўзьведзеная да алімпійскага ўзроўню.
Адбываецца гэта не таму, што на захадзе іншыя музычныя густы, а таму, што музыка там не выкарыстоўваецца ў якасьці прылады дзяржаўнае прапаганды.

Цягам некалькіх гадоў «Эўравізія» — гэта конкурс усходніх рэспублік. Ніводзін эўрапейскі гурт, які паважае сябе і сваіх слухачоў не падасьць заяўку на ўдзел у гэтай фэерыі безгустоўнасьці кічу, бо тым самым перакрэсьліць свае шанцы ў цямячай што‑колечы ў музыцы аўдыторыі. Па‑другое,

папса не зьяўляецца ў гэтых краінах музычным эталёнам і не знаходзіцца пад дзяржаўным каўпаком, а таму і азарт і эмоцыі ад яе нашмат меншыя чым на ўсходзе.
Адтуль таксама вялікая розьніца «ўзроўню» паміж «заходнімі» і «ўсходнімі» лабухамі, якія прымаюць удзел у фэстывалі. У той час калі заснавальнікі конкурсу высылаюць туды толькі тых выканаўцаў, якія ў сваіх інтарэсах і па ўласнай волі пагаджаюцца налажыць на сябе кляймо «Эўравізіі», то новыя ўдзельнікі запрагаюць у сані самых што ні ёсьць народных любімцаў. У адным каралеўстве сыстэмай кіруе музычны рынак, у другім, як і за савецкім часам, запраўляе сама сыстэма. Менавіта ў былых савецкіх рэспубліках адсутнічае сапраўдны музычны рынак, а дзяржава ўсё яшчэ застаецца манапольным патронам. Што характэрна, густ у гэтага патрона заўжды такі самы, як і ў масаў. Бадай ніводная дзяржава на сьвеце ня ведае той колькасьці муз‑гною, які ў Расеі выдаецца за тое, чым і ёсьць музыка. У той жа час, як ні дзіўна, Расея ўсё яшчэ застаецца «культурным» арыенцірам для шмат якіх краінаў.

Ёсьць яшчэ адна, больш пэрсанальная, розьніца ў падыходзе да конкурсу. Адны сьпевуны проста знаходзяць у ім магчымасьць рэалізаваць сцэнічны вобраз музычнага блазна, а другія на поўным сур’ёзе выціскаюць падчас сваіх выступаў сьлёзы і быццам‑бы‑эмоцыі. Былыя саветы часьцей падпадаюць пад другі тып падыходу. Старая Эўропа вядома таксама любіць перамагаць у конкурсе і ня так даўно нават крыху памяняла пад сябе яго ўмовы, але перамога там ніколі не ўспрымалася як баявое заданьне, а муз‑нявольнікі ды іх спэц‑каманды ня мусяць там тлумачыцца за паразы на ўзроўні ад школьніка да міністра, як гэта часта бывае ў нас.

Узважыўшы ўсё гэта, трэба памятаць, што

калі канцэрт «Эўравізіі» акурат прыпадае на міжнародны дзень музэяў, то незалежна ад таго ў якой частцы Эўропы вы знаходзіцеся, варта выбраць менавіта другі варыянт.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?