Зь ліпеня прыпыніла выхад адзіная на Полаччыне недзяржаўная інфармацыйная газэта «Хімік». 5 ліпеня падпішчыкі не знашлі ў сваіх паштовых скрынях чарговы нумар.

Газэта «Хімік» была заснаваная ў Наваполацку ў 1967 г. Пры ёй працавала ставутае літаратурнае аб’яданьне «Крыніцы» на чале з Уладзімерам Арловым. У 1991 г. заснавальнікам газэты стаў працоўны калектыў. З таго часу мясцовая ўлада ўсялякімі шляхамі дамагалася вяртаньня газэты пад выканкамаўскі «дах», але безвынікова. І вось газэту абяскровілі эканамічна. Летась, спачатку «Віцебскаблсаюздрук» разарваў дамову на рэалізацыю газэты праз шапікі, а затым «Хімік» быў выключаны з каталёгу «Саюздруку». Але рэдакцыя працягвала змагацца за выжываньне. Наладзіла сваю альтэрнатыўную сыстэму распаўсюду, самастойна праз «Беларусбанк» зьбірала грошы на падпіску. Але ў такіх неспрыяльных умовах не змагла доўга пратрымацца. Рэдакцыя паведаміла чытачам, што яна не зьбіраецца апускаць рукі, вядуцца перамовы з «Саюздрукам», робяцца спробы атрымаць ліцэнзію на розьнічны гандаль, актыўна разьвіваюць інтэрнэт-вэрсію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?