Фан‑клуб беларускага року гэта нефармальнае аб’яднанне, створанае Беларускай Музычнай Альтэрнатывай (www.belmusic.org), для аб’яднання аматараў беларускай музыкі з розных куткоў Беларусі з мэтай папулярызацыі айчыннай музычнай культуры.

У межах сустрэч адбываюцца дыскусіі на музычныя тэмы.

Аўтары кніг «Праз рок‑прызму» і «222 альбомы беларускага року» Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй прэзентуюць свае выданні.

Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй — знакамітыя музычныя крытыкі. Пра беларускі рок пішуць з пачатку 80‑ых гадоў. Іх першая кніга «Праз рок‑прызму» выйшла у 1989 годзе у ЗША.

«222 альбомы беларускага року» – працяг іх першай кнігі (без аніякіх паўтораў). Выданьне уяўляе з сябе практычна энцыклапедыю беларускай музыкі, бо праз выданьне альбомаў можна прасачыць гісторыю айчыннага року. Кніга расказвае пра альбомы нашых каманд, што выходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША да Польшчы, Расеі ды Францыі, Нямеччыне і Велікабрытаніі і іншых краінах ад 30 гадоў да нашых дзён.

Усім наведнікам ў падарунак дыск «Фестывальны рух Беларусі» ад фан‑клуба «Будзьма свабоднымі».

Беларускія барды Андрэй Плясанаў і Тацьцяна Беланогая знаёмяць аматараў са сваёй творчасцю.

Наступныя сустрэчы пройдуць:
22 мая. Брэст. 18.00. вул. Маладагвардзейская, 14/1 (кафэ‑бар «Вектар»)
24 мая. Орша. Музей У.Караткевіча. (вул. Леніна,26). 18.00.
26 мая. Гомель. Вул. Палесская, 52 ( управа АГП). 18.00.
Уваход вольны!
Даведкі: 6490888

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0