У Турцыі суд вырашыў пачаць разбіральніцтва ў дачыненні да прэзідэнта краіны Абдулы Гюля.
Ён праходзіць у справе прысабечвання ў пачатку 1990‑х сродкаў дзяржаўных фондаў партыяй, якую ачольваў.
Эксперты зазначаюць, што рашэнне суда можа прывесці да чарговага абвастрэння процістаяння паміж прыхільнікамі секулярнага рэжыму і кіроўнай праісламскай «Партыі справядлівасці і развіцця», лідэрам якой ёсць прэзідэнт Гюль.