Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Далю Грыбаўскайтэ з "пераканаўчай перамогай на выбарах на пасаду прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі",

паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.

"У Рэспубліцы Беларусь надаюць вялікае значэнне пашырэнню ўсебаковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", — гаворыцца ў віншаванні.

А.Лукашэнка "выказаў упэўненасць, што заснаваныя на прынцыпах добрасуседства, партнёрства і ўзаемнай павагі беларуска-літоўскія адносіны будуць і надалей развівацца на карысць народаў Беларусі і Літвы".

***

Выбары прэзідэнта Літвы прайшлі 17 мая. Па выніках падліку 100% бюлетэняў 53-гадовая еўракамісар па бюджэце і фінансавым праграмаванні Даля Грыбаўскайтэ атрымала 68,17% галасоў, яўка склала 51,67%. У выбарах прэзідэнта Літвы ўдзельнічала сем кандыдатаў, сярод іх тры жанчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?