У Беларусі ўзрасла вытворчасць біядызельнага паліва, паведамляе Белстат. Нафтаперапрацоўчая прамысловасць ў студзені-сакавіку вырабіла яго аж у 4,8 разы болей, чым у адпаведны перыяд мінулага году. Біядызель — гэта сумесь 95 частак (%) звычайнага дызельнага паліва і 5 частак (%) тлустага эфірнага алею, які вырабляецца з рапсу.

Адначасова выпуск аўтамабільнага бензіну знізіўся на 0,5%, дызельнага паліва на 1,6%, топачнага мазуту — на 1,6%

У параўнанні з вытворчасцю звычайнага дызеля аб’ем вытворчасці біядызеля не такі ўжо вялікі — 5,6% ад агульнага аб’ёму. У асноўным быядызельнае паліва выкарыстоўваецца падчас пасяўных прац. Эксперты адзначаюць, што павялічэнне вытворчасці гэтага гатунку паліва рэальна не акажа ўплыву на працэс імпартазамяшчэння і не паспрыяе істотнаму скарачэнню адмоўнае сальда знешняга гандлю.

Паводле Afn.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0