У сераду раніцай у адной з клінік Масквы ў веку 65 гадоў памёр знакаміты актор Алег Янкоўскі

Апошнія месяцы Янкоўскі кепска пачуваўся, мяркуецца, што ў яго было анкалагічнае захворванне. Актор хаваў ад грамадскасці прычыны хваробы.

***

Алег Янкоўскі нарадзіўся 23 лютага 1944 г. у Казахстане — яго бацька Ян (Іван) Янкоўскі быў кадравым ваенным, паходзіў з польскай (ці апалячанай?) шляхты, быў рэпрэсаваны паводле справы Тухачэўскага і згінуў у ГУЛАГу.

Алег Янкоўскі некаторы час жыў жыў у Менску — сюды ў 1958 г. яго забраў старэйшы брат Расціслаў - актор Менскага рускага драматычнага тэатра. У Менску Алег дэбютаваў на сцэне тэатра ў эпізадычнай ролі.

Потым Янкоўскі вярнуўся ў Саратаў, дзе ў той час жыла сям'я.

Алег Янкоўскі дэбютаваў у фільме «Шчыт і меч», зняўся ў фільмах «Служылі два таварышы», «Я — Францыск Скарына», «Люстра» Андрэя Таркоўскага,

сапраўдную вядомасць на прасторах СССР яму прынеслі фільмы «Мой ласкавы і пяшчотны звер», «Звычайны цуд», «Той самы Мюнхгаўзэн», «Забіць дракона».

Усяго Янкоўскі зняўся ў 74 фільмах, быў акторам тэатра «Ленком». Кіраўнік тэатра Марк Захараў назваў смерць Янкоўскага забойчым ударам па тэатры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0