Як паведаміў БелаПАН старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды абласной ДАІ Сяргей Юрашэвіч, здарэнне адбылося 19 траўня ў 8.30 на вуліцы Рэвалюцыйная.

Кіроўца мясцовага аўтапарка, кіруючы аўтобусам «МАЗ», ад’язджаючы ад прыпынку грамадскага транспарту, учыніў наезд на трохгадовага хлопчыка.

Дзіця знаходзілася на праезнай частцы дарогі.

Хлопчык з адкрытым пераломам правай пятачнай косці змешчаны ў Пінскую цэнтральную бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца разбор.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0