18‑гадовая дзяўчына з Румыніі, якая выставіла на аўкцыён у інтэрнэце сваю цнатлівасць, правяла ноч з 45‑гадовым пераможцам аўкцыёну.

Як пішуць СМІ, «сімпатычная Аліна Перча правяла ноч у венецыянскім гатэлі з італьянскім бізнесменам пасля таго, як незнаёмец прапанаваў ёй 8 тыс. 782 фунтаў стэрлінгаў (37 млн 718 тыс. 690 беларускіх рублёў ці 13 тыс. 600 даляраў ЗША).

Як распавяла Аліна, грошы былі патрэбныя ёй для навучання ва ўніверсітэце. Паводле слоў, італьянец аказаўся куды маладзейшым, чым яна думала, быў вельмі далікатны і ў яго не было піўнога жывата.

Аліна прайшла дзве медыцынскія экспертызы, каб давесці, што яна з’яўляецца дзяўчынаю. Што да свайго першага сэксуальнага досведу, дзяўчына сказала, што «ёй усё спадабалася».

Паводле словаў юнай румынкі, продаж цнатлівасці ў інтэрнеце «не падобны на прастытуцыю, бо гэта было аднойчы і для добрых мэтаў».

gazeta.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0