Афіцыйная цырымонія адкрыцця інфармацыйнага пункту Рады Еўропы ў Мінску запланавана на 8 чэрвеня. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Глаз.
Анатоль Глаз узяў удзел у пасяджэнні палітычнай групы «Еўрапейскія дэмакраты» ў ПАРЕ на тэму «Аднаўленне статусу спецыяльна запрошанага для Беларусі: што ўжо зроблена і што яшчэ трэба зрабіць?». Пасяджэнне адбылося ў парламенце Чэхіі.