11 ліпеня а 18-й гадзіне будзе прэзэнтаваны фільм «Скрадзенае шчасьце» рэжысэра Аляксея Дончыка. А 22-й у летнім амфітэатры пачнецца Ўкраінскі баль з удзелам опэрнага сьпевака Аляксандра Панамарова і заслужанага акадэмінчага сымфанічнага аркестру Нацыянальнай радыёкампаніі Ўкраіны. Выступіць таксама тэатр сучаснай харэаграфіі «Сузор’е Аніко».
11 ліпеня а 18-й гадзіне будзе прэзэнтаваны фільм «Скрадзенае шчасьце» рэжысэра Аляксея Дончыка.
А 22-й у летнім амфітэатры пачнецца Ўкраінскі баль з удзелам опэрнага сьпевака Аляксандра Панамарова і заслужанага акадэмінчага сымфанічнага аркестру Нацыянальнай радыёкампаніі Ўкраіны. Выступіць таксама тэатр сучаснай харэаграфіі «Сузор’е Аніко».
Паводле інфармацыі БЕЛТА, чакаецца, што часовы павераны ў справах Украіны зачытае прывітаньне Віктара Юшчанкі.
Для гэтага канцэрту ўсталяваная мінімальная цана квіткоў – ад 8 да 18 тысяч.
З выкарыстаньнем інфармацыі сайту «Славянскі базар у Віцебску»
Каментары