Пецярбург. Судзілі былога дырэктара дэпартамента паліцыі А.Лапухіна; віна яго была ў тым, што ён адкрыў рэвалюцыянерам правакатарства Азэфа. Першы стаў вінаваціць Азэфа ў здрадзе Бурцаў. Тады ўсе таварышы на яго напалі, каб ён давёў акуратна, што Азэф здрайца, бо іначай яму прыйдзецца цяжка адпакутаваць (налажыць на сябе рукі). Бурцаў звярнуўся да Лапухіна, Лапухін сказаў, што Азэф служыць у паліцыі.

Рэвалюцыянеры зрабілі ў Парыжы суд над Азэфам. Калі правіцельства даведалася, Лапухіна арыштавалі. Калі Бурцаў спытаўся аб Азэфе (ад гэтай справы залежала жыццё Бурцава), Лапухін, як справядлівы чалавек, не мог браць на сваё сумленне людскога жыцця і сказаў праўду. Лапухін ніколі не гадзіўся на тое, што робяць рэвалюцыянеры, але гэтак зрабіў толькі павэдлуг сумлення свайго. Суд прыгаварыў саслаць яго ў катаргу на 5 гадоў, пазбавіць маёнткаў і ўсіх чыноў і правоў.

«Наша Ніва». №19. 1909

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0