23 траўня пройдзе нацыянальная канферэнцыя Аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. На мерапрыемстве будзе абраны кандыдат на прэзідэнта краіны ад БХД.
На гэтую пасаду прэтэндуюць сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Георгій Дзмітрук, намеснік кіраўніка Мінскай гарадской арганізацыі БХД Леанід Скарабагаты.
У Нацыянальнай канферэнцыі БХД возьмуць удзел 120 дэлегатаў. Абранне кандыдата на прэзідэнта краіны адбудзецца шляхам таемнага галасавання.
Канферэнцыя пачнецца аб 11-й на Ўправе Партыі БНФ (праспект Машэрава, 8).
0
0
0
0
0
0