Беларусь заклікае Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця да больш актыўнага ўключэння ў буйнамаштабныя энергетычныя і інфраструктурныя праекты ў нашай рэспубліцы. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы ў Лондане на пленарным пасяджэнні Рады кіраўнікоў ЕБРР, паведаміў сёння на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Папоў.

Беларуская дэлегацыя 14-16 мая ў Лондане брала ўдзел у штогадовым пасяджэнні Рады кіраўнікоў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. У склад дэлегацыі ўваходзілі таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Мінэканомікі і Міністэрства замежных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?