На радовішчы Гуара Эсце ў Венесуэле забураная першая свідравіна, спраектаваная беларускімі спецыялістамі СП па здабычы нафты.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта».

Да гэтага моманту супрацоўнікі СП «Петралера Белавенесалана» здабывалі нафту з раней прабураных свідравінаў. Выконваць буравыя працы будуць нафтавікі кампаніі «Петракс» пад кантролем беларускіх спецыялістаў.

Супольнае венесуэльска-беларускае прадпрыемства па здабычы нафты «Петралера Белавенесалана» з двух радовішчаў: блок Х Лага Медыя і Гуара Эсце — у 2008 годзе здабыло 680 тыс.т нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?