Аднак банкі маюць настойліва рэкамендаваць сваім кліентам купляць валюту на пазабіржавым рынку.

21 траўня ў Нацбанку адбылася сустрэча з прадстаўнікамі банкаў, якім растлумачылі, што забароны няма, і яны могуць задавальняць любыя заяўкі кампаніяў для куплі валюты на біржы. Пра гэта прадстаўнік аднаго з банкаў распавёў агенцтву БелаПАН.

У той жа час банкірам было даведзена, што «банкі маюць настойліва рэкамендаваць сваім кліентам купляць валюту на пазабіржавым рынку». «Аднак калі прадпрыемствы настойваюць на біржы, дык яны павінны купляць валюту там», — распавёў суразмоўца. Пры гэтым ніякіх абгрунтаванняў кліенты рабіць не мусяць, патлумачыў ён. Працэдура куплі валюты не мяняецца.

Вуснае абмежаванне на продаж валюты прадпрыемствам, акрамя як на імпарт медыкаментаў і на сплату крэдытаў, выклікала паніку на валютным рынку ў пачатку гэтага тыдня. Яго ўспрынялі як знак вычарпання золатавалютных рэзерваў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?