Пра гэта кіраўнік беларускай дэлегацыі на «Еўрабачанні‑2009» Аляксандр Мартыненка заявіў падчас онлайн‑канферэнцыі, што прайшла на сайце выдання Комсомольская правда в Беларуси.
Аляксандр Мартыненка таксама паведаміў, што Ялфімаў напісаў скаргу ў праваахоўчыя органы на БТ:

[гэта было] пасля выступу Пятра на «Еўрабачанні», мы яшчэ знаходзіліся ў Маскве. Але мне патэлефанавалі з органаў і пачалі задаваць пытанні наконт падрыхтоўкі «Еўрабачання».

Навошта БТ пайшло на саступкі Ялфімаву і падпісалі з ім асаблівы кантракт, згодна з якім абавязана было раіцца з ім па ўсім пытаннях? (Кірыла)

Я падключыўся да падрыхтоўкі «Еўрабачання», калі з Ялфімавым быў падпісаны кантракт і калі работнікі БТ з розных прычын не падабаліся выканаўцу і ягонай прадусарцы. Я чалавек дыпламатычны і спадзяваўся, што змагу знайсці супольную мову з Ялфімавым і працаваць з ім мірна. А не даводзіць арганізацыйныя пытанні да скандалаў. Але ў мяне нічога не ўдалося. На жаль».

Чаго б вы пажадалі Пятру ў яго далейшай кар'еры (Nik)

Я б пажадаў яму ўдачы. І быць больш кампрамісным чалавекам. У яго творчасці гэта вельмі важна, бо тут працуе ўвесь калектыў і трэба шукаць кампраміс.

***

Пётр Ялфімаў — беларускі прадстаўнік на «Еўрабачанні‑2009». У сваім паўфінале заняў 13‑е месца з 18, набраўшы 25 балаў. Найболей балаў беларускаму выканаўцу паставіла былая югаслаўская рэспубліка Македонія — шэсць балаў.

kp.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0