У Расіі знялі мультсерыял «Гара каштоўных камянёў» паводле казак розных народаў, якія жывуць на тэрыторыі РФ. Гэта найбуйнейшы праект у гісторыі расійскай анімацыі: агулам створана 52 мультфільмы по 13 хвілінаў (разам атрымліваецца 11 гадзінаў).

Грошы на праект давала дзяржава, таму, натуральна, не абыходзіцца і без пэўных ідэалагічна-выхаваўчых момантаў. Кожны мульцік пачынаецца невялічкім аповедам пра народ, паводле чёй казкі ён зняты. Вось, напрыклад, у мультфільме па матывах беларускай казкі «Як пан канём быў», распавядаецца, што «з даўніх часоў беларускіх камнярэзаў і жывапісцаў запрашалі ў Расію. Нават сцены збройнай палаты маскоўскага крамля ўпрыгожаныя беларускімі майстрамі».

Як «запрашалі» беларускіх майстроў для аздобры рускіх палацаў мы добра ведаем: у якасці палонных у часе шматлікіх войнаў паміж ВКЛ ды Маскоўскім княствам. Увогуле, мультфільм выявіў, што ўяўленне пра Беларусь у расійскіх аніматараў досыць прыблізнае: сімвалы сучаснай Беларусі – зубры ды «БелАЗы», а казачныя мужыкі размаўляюць з нейкім дзіўным валагодскім акцэнтам. Зрэшты, цікава, што ў пэўным сэнсе мультфільм не пазбаўлены і самакрытыкі: пан-прыгнятальнік – тыповы рускі барын, а царскія жаўнеры – спрэс недарэкі ды бяздумныя служкі, якія стаяць на «зважай» перад помнікам. У тэхнічным плане мультфільм зняты бездакорна – нездарма яго стварэннем займалася знакамітая студыя «Пілот».

Частка 1

Частка 2

АБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0