Андрэй Курэйчык, драматург і сцэнарыст, падцвердзіў, што фільм «Любоў-Морква-3» будзе зняты без ягонага ўдзелу. Замест гэтага беларускі аўтар піша пра Пане Каханку для Расейскага тэатра імя Горкага.

Дзеля празмернай занятасці Курэйчык не здолеў прапанаваць прадусарам «Любві-Морквы-3» прымальны варыянт сцэнару. А кардынальна памянялі яго планы запросіны ў Галівуд, дзе хочуць зняць рымэйк «Юленькі».

— Андрэй, ці не шкада было развітацца з праектам, які прынёс вам вядомасць?

— Я прысвяціў «Любові-Моркве» амаль пяць гадоў майго жыцця... ...Для чалавека, якому няма і 30-ці – гэта вялізарны тэрмін, амаль усё творчае жыццё. Я прыдумаў гэтых персанажаў, яны сталі мне роднымі. Але ўвадначассе назапасілася стома. Як толькі я падумаў, што яшчэ два гады буду прывязаны да гэтай гісторыі, рукі апусціліся. Мне не хочацца ўвайсці ў гісторыю, як сцэнарыст, які працаваў выключна над «Любовяй-Морквай». Час ісці далей.

— Андрэй, чым вы цяпер займаецеся ў Галівудзе?

— Да прыезду майго амерыканскага працадаўцы ёсць цэлы месяц. Я заарандаваў невялікую кватэру ля акеана, мая жонка Вольга і сын Глеб могуць адпачываць і вучыць ангельскую мову. Я сам пішу п'есу для горкаўскага тэатру. Для мяне гэта экстраардынарная падзея, паколькі я не пісаў п'есаў тры гады. Зноўку вярнуць мяне ў тэатр намысліў Сяргей Кавальчык, новы мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра імя Горкага... П'еса прысвечаная беларускай тоеснасці і беларускай гісторыі. Галоўны герой п'есы, Станіслаў Караль Радзівіл, вядомы як «Пане Каханку», адзін з самых экстравагантных і дзіўных персанажаў беларускай гісторыі.

Вярнуцца ў Беларусь Андрэй Курэйчык плануе ў канцы жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?