за апошнія тры гады. Пра гэта стала вядома на з’ездзе Беларускай асацыяцыі журналістаў, які прайшоў у Мінску 22 мая. Калі на 2006 год у БАЖ уваходзіла 1008 чалавек, на сёння іх ужо 1165. Палова з іх жыве ў Менску, палова — у рэгіёнах.

Кіраўніцай БАЖ адзінагалосна пераабраная шанаваны лідэр прафесійнага саюзу Жанна Літвіна. Яе намеснікамі сталі Андрэй Бастунец, Андрэй Аляксандраў, Аліна Суравец і Аляксандр Старыкевіч.

З’езд прафесійнай асацыяцыі журналістаў прыняў зварот да прэм’ера Сяргея Сідорскага з заклікам спыніць эканамічную дыскрымінацыю недзяржаўных СМІ і вярнуць у распаўсюд 13 забароненых для «Белсаюздрукаў» выданняў.

У Радзе арганізацыі павялічаная квота рэгіёнаў, у камісію па этыцы ўвайшлі ў тым ліку такія майстры, як Віталь Тарас, Анатоль Гуляеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?