У Расіі зарэгістраваны першы выпадак захворвання на свіны грып.

Хворы прыляцеў у Маскву з ЗША ў пачатку гэтага тыдня. Ад чацвярга ён знаходзіцца ў інфекцыйнай бальніцы.

Гэта 28-гадовы мужчына, які працаваў паводле кантракту амаль дзевяць месяцаў у Нью-Ёркскім універсітэце.

Ён сам звярнуўся да дактароў з сімптомамі ВРВІ. Але вынікі аназілаў, што правялі дактары (на гэта ідзе менш чым суткі) пацверділі ў яго грып штаму H1N1.

Паводле медыкаў, лячэнне ідзе паспяхова.

Ужо правераныя ўсе, з кім кантактаваў захварэлы, але ў ані ў кога захворвання не выяўлена.

У пятніцу Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла, што ўсяго ў свеце зафіксавана 11 тыс. 168 выпадкаў захворвання на свіны грып у 42 краінах. Памерлі 86 чалавек.

Найбольш небяспечнымі ў гэтым плане лічацца наступныя краіны: Мексіка, ЗША і Іспанія. У дачыненні да іх, у расійскіх аэрапортах, уведзены санітарны рэжым. Усе прамыя ці транзітныя рэйсы правяраюцца цеплавізарамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?