Робін-Бобін-Ненажэра

схрумаў міліцыянэра!

Зьеў каня, і сем цялят,

і дванаццаць парасят!

Згрыз палац, і пяць дамоў,

і трынаццаць караблёў,

згамаў кузьню, каваля

і самога караля!

Лёндан зьеў і Лівэрпуль,

выпіў рэчку — буль-буль-буль,

зжэр карову і быка,

рака, жабу і жука!..

Загарні хутчэй старонку,

каб цябе хоць ён ня зьеў!

Паводле ангельскай песьні й украінскага перасьпеву Івана Малкавіча пераклаў па-беларуску Мікола Бугай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0