У некаторых маршрутных таксі Мінска (напрыклад, 1188 «Сухарава‑Уручча» з тыдзень таму з’явіліся новыя цэны. Цяпер за праезд трэба аддаць 1950 рублёў.

Раней максімальны тарыф быў роўны 1850 рублям. Папярэдняе павелічэнне коштаў адбылося ў лістападзе 2008‑га.

У ГУ «Сталічны транспарт і сувязь» карэспандэнту «НН» паведамілі, што ніякага павышэння не адбывалася:

— Ніводнага дакумента не было прынята, і ў бліжэйшы час не чакаецца. Можа, нехта з кіроўцаў самавольна павялічыў кошт праезда. Гэта незаконна.

У Мінску і так самыя дарагія маршруткі ў Беларусі. Для параўнання, у абласных Гродна і Брэсце за праезд трэба аддаць амаль удвая менш — 1000 рублёў. У раённых цэнтрах яшчэ танней: напрыклад, у Оршы — 650‑700 рублёў.

Ягор Марціновіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0