Ідэю падхапілі, і песню аператыўна пераклалі на расейскую мову.
Вынікам стала 80 тэкстаў песні. Дасланыя таксама пераклады на расейскую з Беларусі, Украіны, Літвы, Эстоніі.
Мяркуецца, што самыя цікавыя пераклады будуць адпраўленыя ў Нарвегію Аляксандру Рыбаку, паведамляе БЕЛТА.
***
У нас прапанаваў песню — хіт «Еўрабачання‑2009» перакласці на беларускую грамадскі дзеяч з Вільні Сяржук Вітушка.
Пераклады змяшчаліся на сайце радыё «Свабода» і Нашай Нівы. Свае тэксты прапанавалі, напрыклад, Сяржук Сокалаў‑Воюш і Сяргей Балахонаў.
Усяго на два сайты паступіла каля паўтара дзясятка перакладаў.