Паліткамісія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы прагаласавала за вяртанне Нацыянальнаму сходу Беларусі статусу спецыяльна запрошанага.
25 траўня ў Парыжы паліткамісія абмеркавала прадстаўлены дакладчыкам па Беларусі Андрэа Рыгоні матэрыял пра сітуацыю ў краіне. Рыгоні прапанаваў прадставіць Нацсходу статус спецзапрошанага, які дазволіць дэпутатам браць удзел у працы ПАРЕ, перадае РІА «Новости».
Даклад быў прыняты аднагалосна без зменаў.
Канчатковае рашэнне будзе прымацца на чарговай сесіі ПАРЕ напрыканцы чэрвеня.
Нагадаем, статусу спецзапрошанага беларускі парламент быў пазбаўлены у студзені 1997 года, пасьля рэфэрэндуму 1996 года.