У Столінскім раёне патануў хлопчык двух з паловай гадоў. Трагедыя адбылася 25 мая прыблізна ў 18.00 у вёсцы Мачуль, паведамілі БелаПАН у пракуратуры раёна.

У гэтым населеным пункце жыве бабуля дзіцяці, які разам з бацькамі прыехаў сюды з Пінска.

Хлопчык гуляў у двары дома. Дарослыя не заўважылі, як ён выйшаў з прысядзібнага ўчастка. Калі дзіця сталі шукаць, то знайшлі яго цела ў рацэ Маства, якая цячэ па вёсцы.

Цела дасталі з вады сваякі загінулага. Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Столінскага раёна.

Паводле інфармацыі службы ратавання на водах Брэсцкай вобласці, з пачатку 2009 года ў рэгіёне патанулі 43 чалавекі. З іх шасцёра непаўналетніх, у асноўным дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Усе яны знаходзіліся каля вадаёмаў без нагляду дарослых.

Ларыса Шыганава, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0