Сіноптыкі прагназуюць, што 27 траўня паветра прагрэецца да 28 градусаў цяпла, звяртае ўвагу Інтэрфакс.

Больш разгонуты прагноз.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 27 траўня будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня месцамі па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы 5—10 м/с, у асобных раёнах парывы да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 5—11°C, па захадзе да плюс 13°C, днём плюс 22—28°C.

Заўтра ў Мінску чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°C,

днём плюс 23—25°C.

У наступныя двое сутак, 28 і 29 траўня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

28 траўня месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°C,

днём плюс 12—19°C, па паўднёвым усходзе да плюс 24°C.

29 траўня на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы. Вецер ноччу няўстойлівы 3—8 м/с, днём паўночны 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—13°C,

днём плюс 13—20°C.

У Мінску 28 траўня будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°C, днём плюс 16—18°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0