Пераможца «Еўрабачання — 2009» Аляксандр Рыбак прыедзе ў Менск 28 траўня.

Пра гэта перадае Інтэрфакс са спасылкай на прадусара тэлеканала АНТ Анжаліку Мікульскую.

А.Рыбак возьме ўдзел у праграмах тэлеканала, а таксама будзе сябрам журы конкурсу «Новыя галасы Беларусі».

23‑гадовы спявак выканае ў суправаджэнні прэзідэнцкага аркестра Беларусі знакамітую «Fairytale» і «Купалінку».

Паводле спадарыні Мікульскай, ніякай ўрачыстай сустрэчы не запланавана.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0