Грамадзянка Беларусі шпіталізаваная ў Маскве з падазрэннем на грып A/H1N1. 27 мая жанчыну накіравалі ў адзін з маскоўскіх шпіталёў.

«Усё нармальна, яна лечыцца ад звычайнага рэспіраторнага захворвання, але доследы ідуць», ‑‑ заявіў журналістам галоўны дзяржаўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка.

Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на 29 мая ў свеце пацверджана больш за ысяч выпадкаў захворванняў на грып A/H1N1. Вірус распаўсюдзіўся ў 48 краінах. 95 хворых памерлі.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0