Шукаючы зорку удзень зь ліхтаром,

здаецца, спазьніўся — а не!

Бо кожны ў Каляды бывае царом,

і сьвята яго не міне.

Бо мы — беларусы і маем у дар

адзін каляндар і другі каляндар.

І нехта паставіў ялінку,

рэальнасьцю робячы сны.

А хтось яшчэ мае хвілінку,

бо ёсьць каляндар запасны.

Па першых Калядах — другое Раство:

адным — хараство і другім — хараство!

Хоць жолаб цяпер называецца ясьлі,

ды сьвечкі ня згасьлі.

Хоць трох каралёў называюць валхвы,

ды кожны жывы:

Каспар, Мэльхіёр, Бальтазар —

К+М+Б —

І новая зорка — табе!

Учора кулялася чарка,

і несьлі ў пячору дары…

А сёньня цьвярозыя й хочам падарка

па іншым календары!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?