Максім Верхаген.

Максім Верхаген.

Як паведаміла МЗС Каралеўства Нідэрландаў, міністр Максім Верхаген запрасіў на наступным тыдні ў вядомы парк атракцыёнаў Дзёйнрэл дзіцячую групу з Беларусі. Гэта 30 дзяўчынак і хлопчыкаў з дзвюх беларускіх вёсак за 70 кіламетраў ад Чарнобыльскай АЭС.

Гэтымі днямі дзеці прыбылі на адпачынак у галандзкія сем’і.

Пры канцы красавіка ўрад Нідэрландаў падпісаў двухбаковыя пагадненні з Мінскам наконт замежнага аздараўлення чарнобыльскіх дзяцей. Аднак абмежаванні для выезду на адпачынак у Нідэрланды для непаўналетніх беларусаў усё ж існуюць — трапіць у знаёмыя сем’і могуць дзяўчаткі і хлопчыкі, не старэйшыя за 14 гадоў, прычым не болей як тры разы.

Многія галандцы звярнуліся да МЗС краіны з заклікам зрабіць усё, каб зняць гэтыя абмежаванні.

Паводле Верхагена, чарнобыльскія ініцыятывы Нідэрландаў маюць шырокую і шчырую падтрымку з боку свайго ўраду і грамадcкасці.

«Я мяркую, што дзіцячыя інтарэсы павінны быць на першым месцы», — заявіў міністар.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0