Навукоўцы ўпершыню здолелі дабіцца перадачы трансгенаў — генаў, штучна ўведзеных у арганізм з дапамогай вірусаў, — ад малпаў іх патомству.
Атрыманыя трансгенныя малпы могуць стаць адным з найбольш блізкіх чалавеку мадэльных жывёлаў, выкарыстанне якіх дазволіць вывучыць прыроду многіх генетычных захворванняў чалавека, паведамляецца ў артыкуле даследнікаў, надрукаваным у часопісе Nature.
Японскія спецыялісты з Цэнтральнага інстытуту эксперыментальных жывёлаў здолелі з дапамогай доследаў дабіцца, каб гены флуарэсцэнтнага бялку, спачатку ўведзеныя ў эмбрыёны малпаў, потым перадаваліся звычайным полавым шляхам. Такія малпы дэманструюць флуарэсцэнцыю некаторых участкаў сваіх канцавінаў пад уздзеяннем ультрафіялетавага абпраменьвання.