У Польшчы выйшла кніга вершаў Уладзіміра Арлова «Паром праз Ла-Манш». Яе пераклаў вядомы польскі перакладчык, віцэ-прэзідэнт Польскага ПЭН-цэнтру Адам Паморскі. З гэтай кнігай Уладзімір Арлоў буде прадстаўляць нашу краіну на агульнаеўрапейскім конкурсе «Еўрапейскі паэт свабоды».

Заснаваная прэмія муніцыпалітэтам гораду Гданьску, калыскі «Салідарнасці». «Мы хочам прасоўваць літаратараў, якія ў сваёй творчасці закранаюць тэму свабоды, а таксама маюць своеасаблівую літаратурную эстэтыку» — тлумачаць арганізатары.

На першым этапе конкурсу, які прайшоў у сакавіку 2008 г. з 46 еўрапейскіх краінаў былі выбраныя сем — Беларусь, Кіпр, Славакія, Славенія і Сербія, Францыя і Швецыя. Перакладчыкі-эксперты, якіх запрасілі арганізатары, вылучылі па адным паэту ад кожнай краіны і ўзяліся перакладаць іх кнігі на польскую мову. Па адным зборніку кожнага фіналіста выйдзе ў спецыяльнай серыі «Еўрапейскі паэт свабоды — намінацыі».

Прэмію ў памеры 100 000 злотых (каля 22 000 еўра) заснаваў і фундуе горад Гданьск. Там і абвесьцяць імя пераможцы падчас Mіжнароднага літаратурнага фестывалю ў 2010 г., які таксама адбудзецца ўпершыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?