Актывіста «Маладога Фронту» Пятра Рузава выключылі з Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
12 мая студэнту фінансава-прававога факультэта паказалі адпаведны загад. Дакумент падпісаў рэктар. Фармулёўка - «парушэнне ўнутранага распарадка».
Раней рашэннем суду Рузава аштрафавалі за тое, што ён зрабіў графіці «Свабоду Аўтуховічу!» на будынку гарадскога мясакамбінатe.
«З пачатку года ўніверсітэт неаднаразова наведвалі супрацоўнікі КДБ і міліцыі, якія пагражалі адлічэннем за грамадскую дзейнасць. Мабыць, суд за графіці стаў апошняй кропляй», — заявіў Пятро Рузаў.