Тэлеканал «Белсат» стварае амбітны праект — гістарычны тэлесерыял.

Ён будзе складацца з некалькіх дзясяткаў пяціхвілінных фільмаў, якія ахопяць доўгі перыяд беларускай гісторыі — ад старажытнасці да мінулага стагоддзя.

Аўтары дэкларуюць, што намагаліся зрабіць серыял незалежным ад якой-кольвек ідэалогіі. Аднак, у пэўнай ступені, гэты серыял можна назваць «гістарычнай контрпрапагандай». Вось як тлумачыць ідэю зняць такі серыял Сяргей Пялеса, адзін з яго стваральнікаў: «Імпульсам паслужылі і гістарычныя серыялы, створаныя апошнімі гадамі ў суседніх Расеі ды Украіне. У Расеі паўстаў тэлесерыял «Гісторыя дзяржавы расійскай»: фактычна гэта была экранізацыя кнігі Карамзіна, напісанай на пачатку ХІХ стагоддзя. Але з гісторыяй гэты твор мае мала супольнага. Гэта хутчэй гістарычная фікцыя — вялікадзяржаўная, масквацэнтрычная і антыбеларуская. Тэлеканал, які стварыў гэты серыял, можна глядзець у Беларусі, а значыць, расейцы распаўсюджваюць сярод беларусаў хлуслівы вобраз нашай гісторыі. Акрамя расейскай гісторыі, нашыя паўднёвыя суседзі, украінцы, стварылі «Краіну». Абодва гэтыя серыялы сталі для нас своеасаблівым выклікам. Нельга было маўчаць».

Серыял, хоць ужо і падрыхтаваны да эфіру, працягвае здымацца, і да заканчэння серыялу яшчэ далёка. Сёння аўтары знаходзяцца на этапе пачаткаў Вялікага Княства Літоўскага. А самая апошняя серыя будзе прысвечана абвяшчэнню Беларускай Народнай Рэспублікі.

Больш пра серыял можна прачытаць тут.

Паглядзець IX частку кінасерыялу «Кім была Еўфрасіння Полацкая?» можна таксама ў інтэрнэце:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?