У грамадзянкі Беларусі, шпіталізаванай у Маскве, пацвердзіўся дыягназ «грып А/H1N1». Як перадае РІА Новости, пра гэта вечарам 28 мая паведаміў журналістам кіраўнік Расспажыўнагляду, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Расіі Генадзь Анішчанка.

Нагадаем, 26 мая ў бальніцу Масквы з высокай тэмпературай паступіла 28-гадовая грамадзянка Беларусі, якая пастаянна жыве ў Італіі.

Яна ажыццяўляла турыстычную паездку па ЗША, Чэхіі і Расіі.

25 мая беларуска прыбыла з Прагі ў Маскву.

«Жанчына ўжо адчувае сябе нармальна, у пятніцу яна будзе выпісана і паляціць у Італію. Яна атрымала лячэнне ў адпаведнасці з неабходнымі стандартамі», — сказаў Анішчанка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў людзей, якія кантактавалі з хворай, прыкметаў грыпу не выяўлена.

«Мы не сталі непакоіць па гэтай сітуацыі нашых калег з Беларусі, паколькі жанчына апошнім часам не была звязана з радзімай і жыве ў Італіі», — паведаміў Анішчанка.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) пацвердзіла 27 мая 13.398 выпадкаў захворвання людзей на грып A/H1N1 у 48 краінах, 95 захварэўшых памерлі. Паводле звестак СААЗ, у ЗША пацверджаны 6.764 выпадкаў захворвання людзей на грып A/H1N1, 10 чалавек памерлі. У Мексіцы зарэгістраваны 4.541 выпадак, з іх 83 са смяротным канцом. У Канадзе новай разнавіднасцю грыпу захварэў 921 чалавек (адзін памёр), 33 выпадкі хваробы, у тым ліку адзін са смяротным канцом, адзначаны ў Коста-Рыцы.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0