Прыхільнікаў інтэграцыі з Еўропай цяпер сярод беларусаў больш, чым ахвотных інтэгравацца з Расіяй. Болей за палову жыхароў Беларусі выказваюцца супраць саюзнай дзяржавы.
Прыхільнікаў інтэграцыі з Еўропай цяпер сярод беларусаў больш, чым ахвотных інтэгравацца з Расіяй. Болей за палову жыхароў Беларусі выказваюцца супраць саюзнай дзяржавы. Гэта вынікае з вынікаў сацыялагічнага апытання, якое правёў зарэгістраваны ў Літве Нацыянальны інстытут сацыяльных і палітычных даследаванняў.
Канкрэтныя лічбы выглядаюць так. 74,1% выказваюцца за тое, каб Беларусь заставалася самастойнай дзяржавай. 14,4% згодныя ўвайсьці ў склад Расіі. 20,4% падтрымліваюць ідэю стварэння саюзнай дзяржавы.