Акадэміку Міхайлаву 70 гадоў.

Хто як не філёзаф можа ўзначальваць універсітэт? 27 траўня Анатолю Міхайлаву, рэктару Эўрапейскага гуманітарнага універсітэту, споўнілася 70 гадоў. Маленькі сказ, але якая вялікая гісторыя і чалавечая мужнасць стаіць за ім. У пятніцу ж акадэміка віншавалі студэнты, выкладчыкі, партнёры ўніверсітэту. Дзьве гадзіны віншаванняў праляцелі як адна хвіліна. Гэта былі гадзіны, якія запалілі ў сэрцы кожнага з прысутных агеньчык веры ў будучыню Беларусі. «Нам ещё много предстоит» — словы рэктара, ад якіх сэрца студэнтаў ЭГУ пачынае біцца хутчэй... Анатоль Міхайлаў стварыў для беларусаў два універсітэты: у Менску і ў Вільні. Ён падарыў нам надзею, што немагчымае магчыма, ён падзяліўся з намі часткай свайго Неба. Мы падхапілі яго ідэю і сталі суцэльным цэлым. Сёння мы шчыра віншуем Чалавека, дзякуючы якому мы кожны дзень можам дыхаць свабодным паветрам, паветрам Свабоднай Беларусі!

Анатоль Міхайлаў нарадзіўся ў 1939 годзе ў Пензенскай вобласці (Расія). Скончыў БДУ (1961), дзе потым выкладаў філасофію. Акадэмік. Ад 1992 з’яўляецца рэктарам ЕГУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?