Паліцыя Манрэаля выступіла з заявай, у якой зняла ўсе падазрэнні з нападаючых хакейнага клуба «Манрэаль» Андрэя і Сяргея Касціцыных,

а таксама з абаронца Рамана Хамрліка ў тым, што яны мелі злачынныя сувязі з Паскуале Манджолам, які абвінавачваецца ў дачыненні да наркатрафіку. Пра гэта паведамляе партал Чэмпіянат.ру са спасылкай на Le Journal de Montreal.

Прадстаўнік аховы парадку паведаміў, што падчас расследаванняў было праслухана каля 5 тыс. званкоў, з якіх амаль 2 тыс. мелі дачыненне да братоў Касціцыных.

У выніку гэтай працы не было выяўлена ніякіх прыкмет складу злачынства.

Інфармацыя пра тое, што беларускія нападаючыя «Манрэаля» нейкім чынам звязаны з Манджолам, з'явілася ў другой палове лютага 2009 года. Тады ён быў арыштаваны падчас буйнамаштабнай аперацыі і акрамя гандлю наркотыкамі абвінавачваўся ў сувязях са злачыннымі групоўкамі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0