Беларуска Вікторыя Азаранка выйграла на «Ралан Гарос» матч адной восьмай фіналу ў леташняй пераможцы турніру сербкі Аны Іванавіч.Суперніцы знаходзяцца побач у рэйтынгу. Наша Віка дзевятая, балканка — восьмая.
Азаранка не пакінула апанентцы абсалютна ніякіх шанцаў на поспех — 6:2, 6:3. За выхад у паўфінал Віка паспрачаецца з першай ракеткай свету расіянкай Дынарай Сафінай.